?

Log in

No account? Create an account
у нацыяналцы - прагрэс - Усяго пакрыху

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> Profile

November 11th, 2009


Previous Entry Share Next Entry
03:29 pm - у нацыяналцы - прагрэс
У нацыяналцы мяне вырубалі дзве рэчы: аднаразавыя відэдьцы ў буфеце (гэта ж паспрабуй ты такім паеш што) і забарона праносіць ноўтбукі ў торбах. Апошняе турбавала асабліва, бо насіць з сабой адмысловы пакет для ноўта ці соваць яго ў руках з вялізнай купай кніг - ўжо толькі думка пра гэта раздражняла: хацелася кнігу скаргаў і прапаноў, яшчэ нагрубіць  ахоўнікам і сапсаваць настрой кнігавыдавачкам. 

Адным словам, цяпер у нацыяналцы торбы для ноўтаў ёсць. палатняныя. выдаюцца ў гардэробе.  так шо і ў нас прагрэс. Яшчэ хачу кошыкі для кніг.

(4 comments | Leave a comment)

Comments:


[User Picture]
From:rasichka
Date:November 11th, 2009 02:35 pm (UTC)
(Link)
калі яна толькі пачала працаваць, там былі выдатныя сталовыя прыборы. але потым студэнты прыйшлі з канікулаў і прыборы паступова зніклі.
а ноут я праносіла заўсёды нават у гіганцкай мужчынскай торбе. праўда, не была ў нацыяналцы больш за год па сямейных абставінах.
асабіста мяне найбольш вырубае там папса па тэлевізары ў буфеце. хаця нават весела было аднойчы, калі пачула слёзную песню: абламалі крылья словна абрубілі. доўга з сяброўкай дыскутавалі на тэму, што ж горш.
[User Picture]
From:badaj
Date:November 13th, 2009 11:41 am (UTC)
(Link)
:) не пускаць з ноўтамі ў торбе сталі акурат у чэрвені, :)) таму вам не давялося адчуць такой радасці: несці ноўт наўпрост у руках ці ў пакеціку.
[User Picture]
From:lady_z_shalomam
Date:November 12th, 2009 08:06 am (UTC)
(Link)
Торбы для кошыкау - гэта была б сапраудная цывилизацыя :) А то прыгадваецца адзин выпадак з часоу падрыхтоуки да магистарскага экзамену. Иду я, знацца, здаваць книги и цягну стос, книг 20-25. А за мной - аднакурсник з аналагичнай колькасцю. "О, вы знаёмыя?" - здзиулена пытае библиятэкарка. "Ага", - киваем. "Гэта не дзиуна", - кажа яна, крытычна аглядаючы колькасць книг.
[User Picture]
From:badaj
Date:November 13th, 2009 11:36 am (UTC)
(Link)
:))

> Go to Top
LiveJournal.com