?

Log in

No account? Create an account
ножкі - проста на цуд - Усяго пакрыху

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> Profile

November 27th, 2009


Previous Entry Share Next Entry
09:58 pm - ножкі - проста на цуд
На "Парку Чалюскінцаў" прычапіўся мужчына, гадочкаў так пад пяцьдзесят. Выскачыў з-пад правага пляча: "Девушка, у вас такие красивые ноги. Вот я вам честно говорю. Если ещё под каблук - во!" - выцягнуў перада мной свой тоўсты палец. Я ўсміхнулася (і нават засмушчалася дзеля прылічыя) - ну, ціпа, дзякуй. Заскочыла ў цягнік - "правда, девушка, такие ноги, вот, не у каждой". Цягнік ужо гудзеў ва ўсю, а дзівак ўсё намагаўся давесці пра прыгажосць маіх ног. Палову словаў я не чула, але працягвала ўсміхацца і апускайць вочы: бай, чувак, - дробязь, а прыемна.
Між тым мужчына стаў цікавіцца, дзе я жыву, працую, ці не на Усходзе, Уруччы. І што рабіла на "Чалюскінцаў", ці не працую там паблізу. І ўжо пасля "Маскоўскай" паведаміў, што якасна рамантуе абутак, акурат на гадзіннікавым заводзе. Танней, чым у іншых месцах, а супрацоўнікам яшчэ і са зніжкай. Абутку пасля рамонту, што называецца, зносу няма. Пасвяціў ў тонкасці вытворчасці, патрос чорным пакетам - штодня поўны набіраецца, сёння крыху менш.
"Так што - звяртайцеся, калі што якое", - мы ўжо выйшлі на станцыі метро "Усход". Мне было на нацыяналку - улева, яму ў адваротны бок. "Дзякуй, мне ў адваротны, шчасліва". Ён кіўнуў галавой, як даўно знаёмай, узняў руку - "Бывайце, звяртайцеся", і неяк па-старэчы, нягегла, з гэтым чорным пакетам пашкандыбаў да прыступак.
А мне цэлы дзень прыгадвалася рэклама - "Вы всё ещё не верите, тогда мы идём к вам". :))

(11 comments | Leave a comment)

Comments:


[User Picture]
From:andorac
Date:November 27th, 2009 08:19 pm (UTC)
(Link)
ножкі сапраўды так прыўкрасны? :)
[User Picture]
From:badaj
Date:November 27th, 2009 08:21 pm (UTC)
(Link)
:)) наракаць не даводзіцца, здэцца :))
[User Picture]
From:hanka_shept
Date:November 27th, 2009 10:49 pm (UTC)
(Link)
от жук! ведае, як падмазацца :))
[User Picture]
From:andorac
Date:November 27th, 2009 10:59 pm (UTC)
(Link)
Девушка, у вас такие красивые ноги. Вот я вам честно говорю!
[User Picture]
From:hanka_shept
Date:November 27th, 2009 11:09 pm (UTC)
(Link)
чорт, я таго рэкламадаўцу мела на ўвазе)))
[User Picture]
From:andorac
Date:November 27th, 2009 11:16 pm (UTC)
(Link)
правда, девушка, такие ноги, вот, не у каждой
[User Picture]
From:hanka_shept
Date:November 27th, 2009 11:19 pm (UTC)
(Link)
усё, мой лядзяш у грудзёх растаіў
[User Picture]
From:andorac
Date:November 27th, 2009 11:20 pm (UTC)
(Link)
*ціха лаюся, а што далей рабіць башмачнік не падказаў*
[User Picture]
From:badaj
Date:November 29th, 2009 05:00 pm (UTC)
(Link)
:)) быў бы памаладзей гадочкаў так на дваццаць
[User Picture]
From:menix
Date:December 20th, 2009 11:19 pm (UTC)
(Link)
чарівні сині панчохи? ;)
[User Picture]
From:badaj
Date:December 23rd, 2009 09:53 am (UTC)
(Link)
можна сказаць, вы мяне засмушчалі :))

> Go to Top
LiveJournal.com