?

Log in

No account? Create an account
Гэтую кніжку я б назвала ўдалай. Патрапіла на яе абсалютна… - Усяго пакрыху

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> Profile

November 30th, 2009


Previous Entry Share Next Entry
05:11 pm
Гэтую кніжку я б назвала ўдалай.

Патрапіла на яе абсалютна выпадкова, бо не адсочваю свабодаўскія выданні. Уладзімер Арлоў “Імёны Свабоды” – дай, думаю гляну, што там за штучка. Разгарнуўшы кніжку, першае імя, якое ўбачыла, – Мікола Прашковіч. Гартаю далей – Вячаслаў Зайцаў, Мікалай Улашчык. Уласна для мяне - знакавыя прозвішчы. Больш за тое, акурат надоечы думала пра лёс гэтых асобаў. Хацелася штосьці прачытаць пра Прашковіча і Зайцава, але ясна, што з афіцыйных выданняў імёны гэтых даследчыкаў выкрэсленыя надоўга. А тут не толькі невялічкія эсэ, але і фотаздымкі, выразныя, на якаснай глянцавай паперы.

Спачатку накінулася на вядомыя ці найбольш мне цікавыя імёны: А. Мельнікаў, А. Сыс, К. Шэрман, М. Стральцоў, Я. Пфляўбаўм… насыціўшыя, вярнулася на апошнюю старонку, як звычайна раблю з газетамі і часопісамі альбо публіцыстычнымі выданнямі, - пакрысе прачытаю ўсё ад апошняй да першай.

Тэксты вытрыманыя ў адным аб’ёме і стылі. Шмат каго спадар Арлоў ведаў прыватна, і ў яго ўдала атрымліваецца спалучыць звесткі з уласнага досведу з энцыклапедычнымі. Зроблена трапная акцэнтацыя жыццёвых фактаў, дзякуючы якой вымалёўваецца вельмі яскравы, жывы, запамінальны партрэт.

Бо калі ты раптам дазнаешся, што Аляксей Мельнікаў пісаў вершы; Караткевічаў верш “Калі паміраюць” прысвечаны Вячаславу Зайцаву; а аповесць Лукаша Калюгі была напісаная ў 19 год!!! – на імгненне свет пераварочваецца.
І пасля такога перавароту ты пойдзеш шукаць том “З неапублікаванай спадчыны”, каб перачытаць мельнікаўскія:

Госпад ішоў супакоеным горадам,
Сіняю замецьцю, шляхам нябачным:
Небам, азораным зорамі, зорамі;
Светам, асветленым плачамі, плачамі.

Позні вандроўнік, вар’ят і паэта,
Гнаны ў бяссонне натхнёнаю марай,
Убачыў, адзіны, пайшоў за ім следам,
Светла ўздыхнуўшы “Нарэшце, Ўладару!”

(6 comments | Leave a comment)

Comments:


(Deleted comment)
[User Picture]
From:badaj
Date:November 30th, 2009 04:04 pm (UTC)

Re: Дазволю сабе адну заўвагу

(Link)
ага, напэўна, калі б яна была напісаная па-ўкраінску і пра ўкраінцаў, вам бы яна больш пакаціла.

а падрыхтаваны чытач хто?

як вы маглі заўважыць, гэта не навуковае, а папулярнае выданне,разлічанае не на непадрыхтаванага, а на шырокага чытача, так бы мовіць.

(Deleted comment)
[User Picture]
From:badaj
Date:November 30th, 2009 05:40 pm (UTC)

Re: Дазволю сабе адну заўвагу

(Link)
гэта кніга МАЕ АЎТАРА, і я б сказала, што яна пададзена пад соусам аўтарскага бачання і светаўспрыняцця, хай і з прысмакам беларускага нацыяналізму. Хто забараняе?

І што там за такія ўжо саўдзельнікі нацыскіх злачынстваў зацясаліся? Няўжо Геніюш і Арсенева? Гэта мне, па шчырасці, цікава.

Ярлык "беларусафоба" ні ў якім разе не навешваю. вы ж самі сябе часам так пазіцыянуеце, прынамсі, у некаторых пастах. Ці я не маю рацыі? :))
(Deleted comment)
[User Picture]
From:badaj
Date:November 30th, 2009 06:13 pm (UTC)

Re: Дазволю сабе адну заўвагу

(Link)
Кніжка акурат і не прэтэндуе на арэол гістарызму, прынамсі, калі пачытаць прадмову і анатацыю.

стыль "100 пытанняў і адказаў", калі ён зроблены густоўна, якасна і з пэўнай ідэяй, мне акурат каціць. фармат выдання я б сказала - чудзесны.

:)) НЯХАЙ ЖЫВЕ ПАЛЯМОН!!!

а раптам звесткі, якія вы маеце на гэтых людзей, таксама міфы ці нешта пададзене пад адмысловым соусам, які вы са смакам праглынулі? ці варта блытаць невядомае прыватнае і творчае?

ну прынамсі ў тых, дзе вы пазіцыянуеце сябе як вялікага знаўцу-філолага, які дакладна ведае, што палескі дыялект адносіцца (якія мы шчодрыя, нейкая неўкраінская рыса характару!) да Вялікай украінскай мовы. Ня знаю, ня знаю, у нас на Кобрыншчыне ўсе па беларуску размаўляюць і дакладна адрозніваюць палескую-украінскую і палескую-беларускую гаворкі.

:)) без крыўд


(Deleted comment)
[User Picture]
From:badaj
Date:December 2nd, 2009 03:23 pm (UTC)

Re: Дазволю сабе адну заўвагу

(Link)
Перачытайце яшчэ раз уважліва мой пост. Я разглядаю кнігу як тэкставы прадукт. На гэтым узроўні ўсё зроблена якасна. Да тэксту мы падыходзім з розных, несудакранальных бакоў. Мне пофіг, хто там быў калабарацыяналістам, бо лічу больш важным, што ў кнізе я магу прачытаць верш Мельнікава, альбо даведацца, што "Ні госць, ні гаспадар" былі напісаныя ў 19 год.

Яшчэ раз паўтараю, гэта не энцыклапедыя і не гістарычны даведнік. Яна і не прэтэндуе на гэта.

У нас усе словы выключна беларускія, іншымі не гаворым. Русізмы, праўда, трапляюць. Калі раптам нехта ў вас па-ўкраінску балбоча, можаце падзяліцца лексемкамі. Але і гэта нічога не значыць. А дылентантызму ў моўных пытаннях не зношу.

Калі вы наконт гэтага заганяецеся, то можаце пашукаць, хто там з якога Палесся.

І спадар, не маю звычкі кагосьці выпраўляць, але вы занадта часта ўжываеце гэтую лексему, - нацыяналізму. :))






(Deleted comment)
[User Picture]
From:badaj
Date:December 2nd, 2009 07:13 pm (UTC)

Re: Дазволю сабе адну заўвагу

(Link)
:) лічу такія пытанні не вартымі спрэчкі
[User Picture]
From:burbalka
Date:December 20th, 2009 11:19 pm (UTC)

Re: Дазволю сабе адну заўвагу

(Link)
ты яго зрабіла!

> Go to Top
LiveJournal.com