?

Log in

No account? Create an account
Не ведаю як там з мужчынамі, але што ежа (дакладней, уласна працэс яе… - Усяго пакрыху

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> Profile

January 23rd, 2010


Previous Entry Share Next Entry
02:24 pm
Не ведаю як там з мужчынамі, але што ежа (дакладней, уласна працэс яе прыгатавання)самы дзейсны сродак зацікавіць кітайца - гэта факт. Прычым, будзеш ты выварваць суп з фрыкадэлькамі ці банальна спынішся на пельменях - розніцы аніякай. Тое, што кітайскі госць павісне ў цябе над плячом і будзе пільна сачыць за тым, як на патэльню патрапіць чарговая катлета ці ў каструлю будзе кінута наступная жменя макаронаў - гарантавана.

Фармальна на нашым праверсе дзве кухні: кітайская і беларуская. Дзялілі па прынцыпе: кітайцы гадзяць - хай сабе і прыбіраюць. А мы ціпа, беларусы, гуркоў і селядца не смажым, капусты не рэжам, і ўвогуле ямо мала, на кухню заходзім рэдка, а варым максімум пельмені, бульбу і макароны.

Звычайна паводле падзелу ўсе толькі дзяжураць, а варыць -гэта ўжо дзе бліжэй і пліты больш нагрэтыя. З усіх пазіцый нам больш зручна гатаваць поруч з кітайцамі. Пліты там амаль не выключаюцца, але, што праўда, знайсці вольную камфорку, - таксама сабе задача не для лузара.

"Прівет! Што эта!" + ўсмешка ў трыццаць два - звычайныя атрыбуты кітайскай ветлівасці (прынамсі, на кухні). Галоўнае тут не нерўнічаць (ціпа, а кітайцы, усё піпец, запаланілі ўвесь Менск...) - ад таго, што ты :) адкрыеш сакрэт прыгатавання катлеты, карона з галавы не ўпадзе, а вось кітаец дакладна запомніць, што цябе завуць "Аня", будзе вітацца і ўсміхацца па-за межамі кухні, ды яшчэ пачастуе варэннікамі з мясам і капустай альбо нечым такім,што па-руску апісаць ён не здолее, а ты паспрабаваўшы, толькі і зразумееш, што гэта нешта ціпа кітайскага хлеба.

Не тое, каб я там больш палюбіла кітайцаў (неяк не задумвалася на прадмет наяўнасці любові да іх), проста, як у мульціку пра маўпу і янота (ці каго там, забылася ўжо)- каб пачвара з возера пачала табе ўсміхацца, усміхніся ты, ці, прынамсі, адкажы на ўсмешку.
Current Mood: chipperchipper

(4 comments | Leave a comment)

Comments:


[User Picture]
From:hanka_shept
Date:January 23rd, 2010 02:17 pm (UTC)
(Link)
глядзі, анка, зачаруюць цябе селядцамі смажанымі!
[User Picture]
From:badaj
Date:January 24th, 2010 05:53 pm (UTC)
(Link)
:)) ага, толькі для гэтага трэ навучыцца іх хаця б адрозніваць
[User Picture]
From:annahonda
Date:January 23rd, 2010 02:49 pm (UTC)
(Link)
Вельмі харошы тэкст!
Таксама часта думаю -- чаму беларусам так цяжка даецца ўсмешка?
[User Picture]
From:badaj
Date:January 24th, 2010 05:55 pm (UTC)
(Link)
:))

> Go to Top
LiveJournal.com