?

Log in

No account? Create an account
Усяго пакрыху

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> Profile
> previous 10 entries
> next 10 entries

November 9th, 2009


02:36 pm

Дачакацца, пакуль да дзевятага паверха правядуць нэт - рак на гары хутчэй свісне. Ці філфакаўская брація нарэшце грохне адміна. У што, праўда, верыцца слаба. Бо на адміна адно глянеш - дыхнуць страшна, такі ўжо нейкі нягеглы і кволенькі, адно "не ведаю", "чакайце" і ўмее талдычыць. Якія ўжо тут правы качаць. З такім рухам ёсць усе шансы прасядзець без нармалёвага нэту да самага Раства. З гэтае прычыны, вяшчаю з нацыяналкі.

ПРЫХОДЗЬЦЕ НА ПРЭЗЕНТАЦЫЮ "ПАМІЖ" - 12-га, ЧАЦВЕР, МУЗ. МАКСІМА БАГДАНОВІЧА, 19.00.

Веру і ведаю, што будзе цікава. А часопіс увагі варты.

(4 comments | Leave a comment)

October 5th, 2009


06:14 pm - цукеркі і кветкі можаце дарыць ужо цяпер
Учора з дзяўчатамі бахалі.

Не ведаю, наколькі Дзень настаўніка - маё свята, але віншаванні з пажаданнямі прафесійнага росту і добрых вучняў прыходзілі  ўжо з пятніцы.  Вучняў і ўласна перагагічнай дзейнасці я, прызнацца, і не нюхала - ну, калі не лічыць педпрактыкі і паасобных заняткаў - але ў дыпломе чорным па белым - філолаг. выкладчык. Чым не нагода выпіць харошага за тышчу двесце вінца.

Мажліва, гэта проста  Лена нечакана прыехала з Барысава,  я аказалася занадта лёгкай на пад'ём, а на ўсходзе нас радыя былі бачыць, і Дзень настаўніка тут не прычым. Але бахнулі мы здорава. Вось так незапланавана, знянацку, раптам з'ехаліся - і бахнулі. 


Адным словам, усіх, хто мае хоць якое дачыненне да  педагагічнай і адукацыйнай дзейнасці - з Днём настаўніка, хай ён  ужо і  прайшоў.
І, як слушна было заўважана ўчора, настаўнікам, пэўна, я стану яшчэ не хутка, але цукеркі і кветкі можаце дарыць ужо цяпер ;))

 

(Leave a comment)

01:23 pm - "ВЕДЫ" адчыніліся
Форткі і розныя там міжпаравыя і ўнутрыпаравыя перапынкі часта праводзілі ў кнігарні "Веды" - і блізка, і букініст прыстойны. І проста прыемна лішні раз патрымаць у руках кнігу, а нават і наглядзець якую -  і пасля схаваць, баючыся, што нейкі іншы філолаг можа яе загрэбсці раней.


З вясны "Веды" былі зачыненыя на рамонт. Цягам верасня нязвыкла, і нават у нечым нязручна, было не мець мажлівасці заскочыць у "Веды" . А яшчэ цікава было, пабачыць, што ж там , у сярэдзіне, зменіцца.


Сёння кнігарня адчынілася. Памяшканне пахне рамонтам, прадавачкі - ветлівыя, усмешлівыя. Новая слізкая падлога, што праўда, не дадае ўтульнасці. Букініст - прасторны. Уваход з адваротнага канца. Нармалёва, адным словам.

Вось і зранку, маючы пятнаццаць хвілін абсалютна вольнага часу прабавіла яго ў "Ведах". 




(15 comments | Leave a comment)

September 17th, 2009


07:20 pm - Прыснісь жаніх нявесце
Турум-пум-пум! Я не памерла. Чытаць фрэнд-стужку мне яшчэ стае часу, а вось штосьці ўласнае накрэмзаць - гэта ўжо трэ пастарацца. Як мінімум:  хаця б калі легчы спаць параней.  А то чарговы ранак, і чарговае:пакуль я сплю - няхай усё чакае.

Зрэшты, будзільнік няўмольна гудзе а сёмай, і я - не адразу ,прызнацца, - але падхопліваюся, каб зрабіць тое, і тое, і сёе, і яшчэ паспець туды і сюды. Нядаўна злавіла сябе на думцы, што ў студэнцкія гады паспявала чытаць нашмат больш, чымся ў магістратуры. (Уласна вучоба ў магістратуры яшчэ не пачалася, але з самага пачатку навучальнага года бегаю як усраўшыся  нашуся як варам абдадзеная: часу завалісь - а  не паспяваю нічога).  :)) спісы літаратуры, трэ ім аддаць дадзенае, ўсё-ткі ўмелі арганізоўваць мой час, і я абавязкова паспявала прачытаць і амаль увесь спіс, і штосьці для душы і шчэ лабуду якую.

Але пост не пра гэта. Пост пра тое, што сёння я сплю на новом месте пріснісь женіх невесте   амаль перасялілася, а што ночыць буду - дык дакладна, у інтэрнат. Шкода, вядома, пакідаць кватэрку, асабліва, калі яна насупроць Нацыянальнай бібліятэкі, а яшчэ больш Анюту, але адмаўляцца ад шчасця коштам 63 тышчы за паўгады на карысць блізкасці нацыяналкі - мая самаахвярнасць да такой ступні яшчэ не дайшла.

Хачу купляць сабе прыгожыя сукенкі, рознакаляровыя панчохі, каралі і завушніцы, розную іншую лабуду, і нарэшце, хоць на гадочак, забыцца, што я кожны месяц некаму павінна, а таму маё "хачу" пераб'ецца.

Ізноў новыя - людзі, густы, рэжымы, звычкі. Але дзевачкі, здэцца, нічаво, палову з іх ведаю, з іншай - пазнаёмімся, у суседнім пакоі жыве адна кітаянка. Адным словам, як тут не дзівіцца маім сябрам: ты і гэтага/тую ведаеш - адкуль? "Ну, у Анкі знаёмых паўменску".

Так што пост заканчваю - і айда ў метро, сніць жаніха. Праўда, чота, усіх, хто мне сніцца, на ранак я забываю, ці то, можа, мэны ўсё незнаёмыя сняцца.


(4 comments | Leave a comment)

September 4th, 2009


04:22 pm

Добра памятаю, як падчас адной з першых лекцый па гісторыі беларускай літаратуры, уразіўшыся, падумала: "Гэта ж якім завёрнутым чалавекам трэба быць, каб вывучаць старажытную літаратуру". А пасля яшчэ пэўны час вагалася - мова-літаратура: у мове ўсё больш структуравана, дакладна, што і спакушала.

Не ведаю, ці ёсць ува мне хоць каліва завёрнутасці, але ўжо колькі год, сноўдаючыся па аддзелах рукапісаў і старадрукаў і кожны раз дакранаючыся да чарговай старонкі хронікі ці трымаючы чарговую копію знойдзеных матэрыялаў, маю радасці не больш не менш, як поўныя штаны. Забываецца ўсё: неверагодная колькасць часу, затрачаная на гартанне бібліяграфічных збораў, пералапачванне картак, расчытку тэкста, перанабор;  грошы. Застаецца адно - жаданне працаваць яшчэ і яшчэ, і ўсмешка на каментары: "Колькі можна сядзець над гэтай "Хронікай Быхаўца"? Ты ўжо з яе ўсё, што толькі можна, выціснула".

Сёння на філфаку было адкрыццё пастаяннай галерэі-выставы - як яе абазвалі, -  прысвечанай гісторыі беларускай літаратуры: старыя аблупленныя стэнды на другім паверсе саступілі месца новым яркім матэрыялам. Апісваць выставу не буду: другі паверх філфака - з радасцю запрашаем :).

Хачу пра іншае: кожная карцінка на гэтым стэндзіку - плён не толькі неаднаразовых паездак у бібліятэкі Варшавы, Кракава, Познані, Вроцлава, Вільні, Кіева, Пецярбурга, Львова і іншых гарадоў, але і шматгадовай працы старажытнікаў. І большасць з гэтых апрацаваных, адсканаваных старонак, ілюстрацый - знаходка, за якой трэба было не толькі за трыдзевяць зямель ехаць, але яшчэ і вывезці, ды часам выпрасіць і аддаць немалыя грошы. Па мне, дык гераічны ўчынак: аддаць свае прыватныя матэрыялы, знайсці і працаваць чужыя, а яшчэ - час, высілкі і выбіванне грошай. Адным словам, чарговы раз захапляюся У.Г. Кароткім і В. П. Крычко, па чыёй ініцыятыве і чыімі намаганнямі была зроблена гэтая справа, а таксама Ж. В. Некрашэвіч-Кароткай, якая спрычынілася да гэтай справы. І ў чарговы раз радуюся, што мне пашчасціла вучыцца ў такіх навукоўцаў-старажытнікаў.

Зы. А запомнілася мне найбольш выява Ф. Скарыны ( копія з партрэта, змешчанага ў "Залі Сарака" ( Падуанскага універсітэта) - такі-сабе вастрабровы Скарына-маладзён. Абсалютна нязвыклая выява Скарыны.

 


(4 comments | Leave a comment)

August 15th, 2009


10:42 pm - Лепш гаварыце пра сэкс
"Пагаворым лепш пра сэкс", - прапанавала я, калі мне канчаткова надакучыла назіраць за сцэнай "Патлумач моўную сітуацыю ў Беларусі венгру і іранцу".

Сябры, з аднаго боку, імкнуліся быць шчырымі, з другога - баяліся, намаляваць усё занадта драматычна: хто ведае, што вынесуць з гэтай размовы венгр і іранец. Венгр, нягледзячы на колькасць выпітай гарэлкі, трымаўся малайцом,  і нават быў у стане калі-нікалі сфармуляваць пытанне; іранец -  быў п'яны, а таму адно змагаўся з павекамі, якія насуперак ягоным намаганням  няўмольна заплюшчваліся. Сябры ўсё нешта абмяркоўвалі, імкнуліся давесці.

Не  так мяне той сэкс цікавіў,  як хацелася накіраваць гутарку ў іншае рэчышча.Не зусім зразумелая замежнікам размова пра нашае, нацыянальнае, трохі напружвала, і выносіць смецце з хаты не дужа хацелася - перажылі б замежнікі і без нашых моўных праблемаў.

Уздыхнулі з палёгкай і змаглі нармалёва пагаварыць толькі пасля таго, як адправілі венгра з іранцам спаць. І нас папёрла - любыя сэрцу філалогія і г. д. і да т. п. 

Толькі што была сведкам размовы-дыскусіі "праваслаўе-каталіцызм-пратэстантызм": шмат  тэксту пра тое, што, калі супаставіць колькасць праваслаўных і пратэстанскіх прыходаў, то яна не будзе дужа розніцца, а значыць колькасць вернікаў таксама амаль што аднолькавая; пра прарасейскасць праваслаўнай царквы, а яшчэ псеўдаправасламізм большасці беларусаў і  пра штосьці ціпа новае ўсім вядомае. Ніхто не забываўся на тактоўнасць. Аднак адчувалася жаданне кожнага данесці сваю праўду.

Я ціхенька стаяла ў дзвярох, усім сваім выглядам паказваючы:  "Дзевачкі,  хлопцы, пагаварылі б вы лепш па жанчын". Але хлопцы не ўмеюць чытаць думак, а таму адзінае што зрабілі - перанесліся ў іншы пакой, дзе яшчэ з большым імпэтам працягнулі свае рытарычныя практыкаванні. Я пайшла ў іншы - гартаць фрэнд-стужку. Калі б гаварылі пра сэкс ці жанчын, напэўна,  засталася б.


(6 comments | Leave a comment)

August 14th, 2009


04:23 pm

Амаль што тыдзень сяджу на radzima.org. Гэтым разам мяне цікавяць палаца-паркавыя комплексы, а дакладней гаспадарчыя пабудовы.

 

У мінулую нядзелю, падчас вандроўкі ў Шчорсы, мы з Дыянкай ніяк не маглі паверыць, што прыгожая вежа, якая ўжо з дарогі прыцягвае вока любога падарожніка, - частка гаспадарчай забудовы.

 



Доўга думалі, што ж тут магло захоўвацца: збожжа, насенне, розныя сушаныя траўкі? Мне ўяўлялася, як у вакне сядзіць нічога сабе такая паненка – злёгку надзьмутыя вусны (ну так, банцікам), задуменны пагляд і ўся неабходная атрыбутыка, - а спаднізу напінаюцца панічы-каралевічы, імкнучыся падскочыць аж да самае тае, што з надзьмутымі вуснамі і задуменным паглядам, і ўсёй неабходнай атрыбутыкай. “Гэта звычайная гаспадарчая пабудова”, -  імкнуўся давесці Цімох, пераконваючы нас, што прыгажосць у старых гаспадарчых забудовах – цалкам натуральная рэч.

 

Адным словам, натхніла мяне гэтая вежа – цяпер сяджу, шукаю, любуюся і хачу сабе такое.

Абора з калонамі. Уявіце, каб сёння будаўнікі калгасных фермаў кіраваліся эстэтычнымі прынцыпамі.


Лядоўні. Ляпата (З другой можна зрабіць прыгажэзны дом - я жыць у такім згодная).


      

А як вам стайня?



Флігель і вежа алейні?



Труба ад фінакурні?




Цімохава праўда: нават гаспадарчыя пабудовы ўмелі нашы продкі-шляхціцы будаваць з густам.

ЗЫ: падчас прагляду адкрыла для сябе столькі цікавых месцейкаў. Так што: збіраю грошы – распрацоўваю маршруты :).


(2 comments | Leave a comment)

August 10th, 2009


05:52 pm - Бог
І ўжора ж, разважаючы, якая з беларускіх рэчак - тых, якія мне давялося пабачыць, - мая самая ўлюбёная, падумала, што яшчэ вельмі люблю Буг.
-Вядома, - адказала Дыянка, - адна назва чаго вартая.

І тут правільна было б напісаць, на мяне найшло прасвятленне: Бог, рака Бог.

Вось і цяпер ужо другі дзень хаджу, і час ад часу лаўлю сябе на думцы: Бог, рака Бог. Гм, ніколі раней не задумвалася над этымалогіяй гэтай назвы. А цяпер нібыта і стаўленне да гэтай ракі памянялася: стала больш паважным, ці як.

(10 comments | Leave a comment)

05:44 pm - Вырвалася з Менску

Учора была ў Шчорсах, і  - з сябрамі не ўтрымаліся, каб не заскочыць, - Лаўрышаўскім манастыры. З Лаўрышам, Трынятам, Міндоўгам і іншымі таварышамі ў мяне асаблівыя стасункі, таму была несказана радая мажлівасці пабываць у Гнесічах і наведаць Лаўрышаўскі манастыр, заснаваны, паводле некаторых звестак, сынам Міндоўга Войшалкам (пасля хрышчэння Лаўрышам). Стары манастыр згарэў, на сёння там знаходзіцца адноўленая царква і пабудова з манашаскімі келлямі.

Сам манастыр знаходзіцца на востраве: першапачаткова яго пабудавалі на левым беразе ракі, але з часам Нёман змяніў сваё рэчышча, -  манастыр аказаўся па правы бок ад ракі. Востраў адразу, праўда, і не распазнаеш, бо былое рэчышча зарасло і прыняло балотны выгляд.

Ці не самым прыемным было прайсціся па старым-старым мосце, які ляжыць наўпрост на вадзе, так, што Нёман хапае за пяткі. Мост не прапускае ніводных байдарачнікаў-лодачнікаў. А ў манастыры нас сустрэў стары манах, ад якога, як і ў свой час бурбалка, атрымалі колькі каментароў пра свой знешні выгляд.

Прыгожа, велічна, сутнасна, проста і варта таго, каб туды патрапіць, - складана апісаць свае адчуванні ад пабачаннага. Але я нібыта ізноў дакранулася да сваіх летапісаў: "Ат, халера, і не заўсёды ж падманваюць", - падумалася мне, хоці і не мая гэта задача, вызначаць, падманваюць летапісы ці не. Няхай гэтым займаюцца гісторыкі.

ЗЫ: Ад Шчорсаў уражанні яшчэ большыя!!! А таму, калі вы там ніколі не былі, зараз жа, заўтра ж, ну ў скрайнім выпадку ў наступную нядзелю - гайда. Пабачыце не толькі палацава-паркавы ансамбль (хаты -ці як іх яшчэ назваць - наўпрост у былых стайнях; магазін у флігелі; бібліятэку (у даволі добрым па беларускіх мерках стане :( ); вежу-прыгажуню ў гаспадарчых пабудовах; шмат-шмат чаго іншага і агромністых слімакоў-гігантаў.

ЗЫ: для аматараў пагуляцца магу прапанаваць гульню: адшукай міцкевічаўскі дуб

ЗЫ: і асаблівая падзяка асабліва лёгкім на пад'ём сябрам-спадарожнікам :) 


(Leave a comment)

August 7th, 2009


02:15 pm - кветкі, бабулькі, радасць
Каб атрымаць у падарунак букет, набыты ў пераходзе, трэ прыкласці нямала высілкаў, а прынамсі без тонкого намёка на толстое обстоятельство - ніяк. Іначай, па заўсёднай праграме - ружы/ -а, чырвоная, зрэдку белая. 

Усміхнешся і будзеш шчыра радая, ды, у каторы раз, трымаючы гербера/ружы, не ўтрымаешся ад думкі: гэта падаецца танным, ці гэта сорамна - набыць букецік у бабулькі, ці, можа, не стае фантазіі на альтэрнатыву?

Сёння набываючы  ў падарунак кветкі, не вагалася ні хвіліны - і, бязмерна шчаслівая, што праз колькі хвілінак абдыму вельмі дарагога мне чалавечка, сціскала ў руцэ вясёлы, стракаты букецік з аксамітак, астраў, вяргіняў і яшчэ шматлікіх кветачак, назвы якіх я не ведаю. Несла і думала, што ў кветках гэтых нейкае ёсць асаблівае хараство. А яшчэ уяўляла, як бабулька гэтыя кветкі падбірала, ствараючы сваю, у нечым непаўторную кампазіцыю.

У выбары не памылілася, бо сяброўка таксама прызналася, што любіць менавіта такія букецікі. :) Панаракалі: а дорацца найчасцей ружы.

Адным словам, пытанне на засыпку для спадарынь: а якія букецікі падабаецца атрымліваць вам?
                                
                      і спадароў: а вы дорыце/рылі, букецікі, набытыя ў бабулек сваім дзяўчатам/сяброўкам?

А то, можа, гэта мая беспадстаўная тэорыя, што прыемней атрымліваць нечаканыя букеты.

ЗЫ: ружы я таксама люблю, у меру.
Current Mood: giddygiddy

(10 comments | Leave a comment)

> previous 10 entries
> next 10 entries
> Go to Top
LiveJournal.com